Мероприятия

Восень па-беларуску.

26 кастрычніка ў межах рэалізацыі другой задачы дзейнасці установы адукацыі прайшоў фальклорны флэшмоб пад назвай "Запрашаем на дажынкі". У ім удзельнічалі выхаванцы старэйшай групы № 2. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з традыцыяй святкавання дажынак, спявалі песні на беларускай мове, пагулялі у восеньскія народныя гульні "Яблынька", "Млын", "Пячэнне хлеба". Прыемным сюрпрызам стала вакананне беларускага народнага танца "Бульба" і харэяграфічнай імправізацыі на песню "Дажынкі". А напрыканцы ўсе атрымалі карысныя падарункі - яблычны сок. Вялікая падзяка за фотаматэрыял Ю.В.Казіміравай.

свернуть